У Мінску затрымалі цыгана — гандляра метадонам (відэа)
34-гадовага мужчыну “бралі” байцы спецпадраздзялення МУС "Алмаз".
Сайт мінскай міліцыі паведамляе, што затрыманы збываў наркотыкі ўжо некалькі гадоў, і нават меў судзімасць за аналагічныя злачынствы. База кліентаў была даўно напрацаваная, за дзень гандляр мог “прыняць” на сваёй кватэры да пяці чалавек.
У асноўным пакупнікі набывалі па адной дозе метадону, бо гэты наркотык каштуе нятанна: каля 120 долараў за скрутак. Адной ўпакоўкі пакупніку хапала ўсяго на два разы, таму плынь наведвальнікаў "кропкі" не спынялася.
Збытчыка наркотыкаў затрымалі на плошчы Бангалор у момант продажу наркотыку . Пры сабе ў мужчыны цыганскай нацыянальнасці было выяўлена 11 скруткі, кожны вагой па адным граме. Агульны кошт канфіскаванага метадону склала каля 1,5 тысячы долараў.
Фота: go-krit.com.