У Мінску затрымалі 57-гадовага мужчыну, які напаў на дзяўчыну (фота)
У Фрунзенскі РУУС звярнулася жыхарка сталіцы, якая заявіла, што яе згвалціў невядомы.
Здарылася гэта позна ўвечары каля жылога дома, калі яна вярталася з працы. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося выйсці на падазраванага. 57-гадовага мужчыну затрымалі. Вядома. што раней ён тройчы быў асуджаны за згвалтаванні. На волю мужчына выйшаў у 2010 годзе.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, распачатая крымінальная справа. Следчыя не выключаюць, што затрыманы можа мець дачыненне да іншых падобных злачынстваў.

Фота — ria.ru, guvd.gov.by