У Мінску затрымалі 37 чалавек, якія працавалі ў кол-цэнтры махляроў
У кол-цэнтры працавалі дзясяткі чалавек (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Мінску затрымалі 37 чалавек, якія працавалі ў кол-цэнтры махляроў. Пра гэта распавёў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Міліцыя правяла аперацыю ў аўторак. Знойдзены "значныя сумы грошай" і дарагія аўтамабілі. Сцвярджаецца, што згаданы кол-цэнтр толькі на тэрыторыі Расіі здзейсніў больш за 100 злачынстваў.
Кубракоў упэўнены, што ўдалося выйсці на след буйной злачыннай сеткі, якая дзейнічае на тэрыторыі некалькіх краін.