У Мінску зарэзалі жанчыну, пад Копылем мужчыну забілі палкай

Як інфармуе БЕЛТА, у яе былі нажавыя раненні шыі і грудной клеткі. У здзяйсненні забойства падазраецца 59-гадовы гаспадар кватэры. Яго шпіталізавалі з некалькім нажавымі раненнямі. Падрабязнасці трагічнага здарэння пакуль невядомыя. Адзначаецца, што загінулая мінчанка раней была асуджаная за крадзяжы. Яна, як і пацярпелы мужчына, нідзе не працавала.

Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, на тэрыторыі закінутага цэглавага завода каля Копыля паспрачаліся двое вяскоўцаў са Слуцкага раёна. У выніку, 39-гадовы мужчына збіў драўлянай палкай па галаве 57-гадовага знаёмага. Апошні ад атрыманых траўмаў праз два дні памёр. Распачатая крымінальная справа.

Фота — Fotolia