У Мінску загінуў школьнік

У Мінску загінуў школьнік

У Мінску загінуў школьнік. Яго цела знайшлі "з прыкметамі падзення з вышыні". Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову. Паводле яе слоў, цела дзіцяці знайшлі каля аднаго з дамоў. У якім раёне гэта здарылася, які ўзрост школьніка — не паведамляецца.

Па факце смерці хлопчыка праводзіцца праверка, прызначаныя экспертныя даследаванні. Загінулы вучыўся ў "сталічнай установе агульнай сярэдняй адукацыі".