У Мінску загінуў мужчына, які рамантаваў мікрахвалёўку
У Мінску загінуў мужчына, які рамантаваў мікрахвалёўку. Ён не адключыў яе ад электрычнай сеткі і быў смяротна траўмаваны токам. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Марына Дранькова, здарэнне адбылося ўдзень 12 сакавіка ў кватэры дома па вуліцы Казінца. Мужчына здымаў корпус мікрахвалёўкі з дапамогай адвёрткі. Загінуламу было 30 гадоў.
Праваахоўнікі праводзяць праверку. Прызначаныя экспертызы, апытваюцца сваякі мужчыны.