У Мінску з акна 15-га паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык

Хлопчык змог адкрыць акно

Хлопчык змог адкрыць акно / t.me/police_minsk/

У Мінску з акна 15-га паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў.

Як паведамляе сталічная міліцыя, маці на кароткі час выйшла ў суседні пакой, у гэты момант дзіця залезла на падаконнік і адкрыла акно.

Старэйшае дзіця ў момант трагедыі было ў дзіцячым садку, а бацька — на працы.

Як піша Следчы камітэт, акно не было абсталяванае блакавальным механізмам — бацькі ў мэтах бяспекі здымалі ручку пасля закрыцця. У гэты раз мама хлопчыка праветрывала пакой, але не заўважыла, што пасля замыкання механізм не спрацаваў, і акно засталося адкрытым.

Летась у Мінску 10-гадовая дзяўчынка выпала з акна сёмага паверха і загінула.

У Мінску з акна 15-га паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык
У Мінску з акна 15-га паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.