У Мінску вырастуць даплаты да акладаў медработнікаў
Адбудзецца гэта ў наступным годзе.
Памер штомесячных даплат да акладаў медработнікаў у Мінску будзе павялічаны ў 2015 годзе. Пра гэта 2 снежня паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.
"Укамплектаванасць кадрамі наўпрост звязана з узроўнем аплаты працы, — цытуе словы Юркевіча БЕЛТА. — Каб спыніць адток кадраў з галіны і зрабіць зарплату медработнікаў канкурэнтаздольнай, у 2015 годзе арганізацыям аховы здароўя Мінска запланавана выдзеліць дадатковыя грашовыя сродкі ў адпаведнасці з дэкрэтам ад 26 ліпеня 1999 года нумар 29 "Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны" ў памеры 30% фонду тарыфных акладаў. Прапануем кіраўнікам прааналізаваць магчымасць павышэння тарыфных акладаў па кантракце яшчэ на 10% за кошт уласных сродкаў".
Дарэчы, у Мінску не хапае амаль 900 урачоў і 2400 медсясцёр. Укамплектаванасць участковай службы ў некаторых гарадскіх і дзіцячых паліклініках складае менш за 60%.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў сталіцы ў кастрычніку дасягнула 8 млн 283 тысяч рублёў, яна ўзрасла ў параўнанні з вераснем 2014 года на 1,3%. Сярэдняя зарплата работнікаў аховы здароўя ў кастрычніку склалася на ўзроўні 6 млн 224,1 тысячы рублёў, у тым ліку ўрачоў — 8 млн 226,3 тысячы, сярэдняга медыцынскага персаналу — 5 млн 882,8 тысячы рублёў.
Фота — Fotolia