У Мінску ў панядзелак не працавалі 30 святлафораў

У Мінску ў панядзелак не працавалі 30 святлафораў

29 студзеня ў Мінску не працавалі 30 святлафораў з 720, усталяваных у сталіцы, піша "СБ. Беларусь сегодня".

У тры з іх не ішла электрычнасць. Астатнія сапсаваліся з-за кепскіх прычынаў надвор'я: на гэта паўплывалі мокры снег і высокая вільготнасць паветра.

Найбольшы розгалас выклікаў затор на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага. Там святлафоры адключыліся прыкладна на гадзіну, аўтамабілі спыніліся ва ўсіх чатырох напрамках на некалькі кіламетраў. Адрамантавалі святлафор на скрыжаванні толькі ў аўторак каля абеда.