У Мінску ў гадзіну пік адключылі вулічнае асвятленне
Здарэнне адбылося каля 9 гадзінаў раніцы ў панядзелак, 23 снежня.
Нечакана для шматлікіх кіроўцаў сталічныя вуліцы, у тым ліку магістральныя, пагрузіліся ў цемру, піша auto.onliner.by.
У аператыўна-дыспетчарскай службе УП "Мінгарсвятло" паведамілі, што такая сітуацыя адбываецца ўжо трэці дзень запар: "Адбыліся непаладкі ў сістэме кіравання, няспраўнае абсталяванне. Таму адключэнне адбылося ў аўтаматызаваным рэжыме, па зацверджаным графіку. На цяперашні момант нічога з гэтым зрабіць нельга".
Спецыялісты не змаглі сказаць, калі будзе выпраўленая няспраўнасць.
Фота — auto.onliner.by