У Мінску ў аварыю трапіла "хуткая", якая везла жанчыну з немаўлём
У Мінску ў аварыю трапіла "хуткая", якая везла жанчыну з немаўлём. Здарэнне адбылося раніцай у сераду на Даўгінаўскім тракце. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, грузавы мікрааўтобус, выязджаючы на галоўную дарогу, не прапусціў аўтамабіль хуткай дапамогі. Гэта і стала прычынай сутыкнення. Кіроўцам мікрааўтобуса быў 42-гадовы мужчына.
На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.