Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў са святам Божага Нараджэння
Святлана Ціханоўская / Офіс Святланы Ціханоўскай
Лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў са святам Божага Нараджэння.
"Я хачу пажадаць вам сапраўднай цішыні — той, якая дапамагае сабрацца з думкамі пасля насычанага года. Пажадаць шчырых сустрэчаў з дарагімі і блізкімі, якія саграваюць сэрца мацней, за любыя словы.
Каб у гэтыя святочныя Калядныя дні кожны адчуў сябе хоць крышачку дома. Нават калі дом цяпер у іншай краіне, а родныя па розныя бакі мяжы. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Светлых і спакойных святаў!" — павіншавала Ціханоўская.
25 снежня католікі, грэка-католікі і пратэстанты Беларусі адзначаюць адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў — Божае Нараджэнне. У храмах і ў малітоўных дамах прайшлі святочныя набажэнствы.
Віншаванне Святланы Ціханоўскай