Антон Пянькоўскі: зразумець, што Беларусь належыць табе, а ты — Беларусі
Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё
25 снежня ў эфіры Еўрарадыё — амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Пытанне нацыянальнага будаўніцтва для беларусаў здаўна было досыць складаным. не так шмат людзей цікавілі гэтыя няўцямныя нацыянальныя ды дэмакратычныя каштоўнасці. Але назіраючы за тым, колькі людзей прыйшло ў дэмакратычны рух у 2020 годзе і наколькі палепшыйся стан гэтага руху, то можна смела сцвярджаць: у накірунку нацыянальнага будаўніцтва мы сёння значна бліжэй да нейкага добрага выніку, да разумення сябе, чым гэта было напачатку таго ж 2020 года. І гэта сведчыць, што мы абавязкова гэтае будаўніцтва ў выніку скончым, перакананы Антон Пянькоўскі.
Пра тое, ці ёсць падабенству ў нацыябудаўнічых працэсах паміж беларусамі і амерыканцамі, ці можна нацыябудаўнічымі працэсамі займацца ў эміграцыі і ці можна стаць беларусам пад прымусам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Антонам Пянькоўскім.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: