У Мінску тралейбус наехаў на слуп, пацярпелі пасажыры
У Мінску на вуліцы Русіянава тралейбус наехаў на слуп, пацярпелі пасажыры. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ў пятніцу пасля 19-й гадзіны. Траўмы атрымалі два пасажыры, іх завезлі на агляд у бальніцу.
ДАІ высвятляе абставіны ДТЗ.
На месцы ДТЗ / @gaiminsk