У Мінску сям'я з чатырох чалавек магла атруціцца чадным газам
У Мінску сям'я з чатырох чалавек магла атруціцца чадным газам. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко, здарэнне адбылося позна ўвечары 31 студзеня. Хуткая дапамога завезла ў бальніцу 32-гадовага мужчыну, 31-гадовую жанчыну і дваіх 11-гадовых хлопчыкаў. Іх шпіталізавалі, праводзіцца праверка, прызначаная экспертыза.
Разглядаецца версія, што прычынай здарэння стала перавышэнне канцэнтрацыі чаднага газу з-за негерметычнасці дымавых каналаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, у пачатку 2016-га ў Барысаве чадным газам атруціліся шэсць чалавек. Вінаватымі прызналі слесараў-газавікоў. У студзені 2017 года іх асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.