У Мінску сутыкнуліся маршрутка з пасажырамі і "хуткая" (фота)
Пры здарэнні пацярпела жанчына.
На скрыжаванні вуліц Кедышкі і Валгаградскай сутыкнуліся "хуткая" і маршрутка з пасажырамі. Як піша onliner.by, "хуткая" ехала з выключанымі светлавымі маячкамі, а ў маршрутцы былі пасажыры. Пры сутыкненні пацярпела 34-гадовая жанчына. Паводле папярэдніх звестак, у яе вывіх ключыцы.
Як піша "Комсомольская правда", пасля сутыкнення маршрутка вылецела на тратура і ўрэзалася ў агароджу. "Хуткая" таксама выскачыла на тратуар і спынілася на ім.
У ДАІ Мінска кажуць, што інспекары на месцы здарэння разбіраюцца, хто з кіроўцаў парушыў правілы пры праездзе скрыжавання.

Фота — kp.by