У Мінску сутыкнуліся аўтобус з пасажырамі і маршрутка (фота)

У пятніцу, 30 студзеня, у Мінску на вуліцы Панчанкі адбылася аўтааварыя. Аўтобус 42-га маршрута, пад'язджаючы да прыпынку грамадскага транспарту, не саўладаў з кіраваннем — дарога была слізкая. У выніку, аўтобус сутыкнуўся з маршруткай, якая спынілася на прыпынку, і з двума аўтамабілямі. БЕЛТА адзначае, што ў аварыі ніхто не пацярпеў, пашкоджанні атрымалі транспартныя сродкі.

Сайт onliner.by дадае, што дарога, на якой згубіў кіраванне аўтобус, была неачышчаная ад снегу. Пасля сутыкнення аўтобуса з машруткай, апошняя "заехала" ў Audi, а тая ў сваю чаргу — у фургон Hyundai. Дарэчы, кіроўцы, якія прыпаркавалі свае машыны блізка ад прыпынку грамадскага транспарту, парушылі правілы дарожнага руху. Паведамляецца, што ў аўтобусе былі пасажыры, але няшмат.