У Мінску шукаюць мужчыну, які ў пад’ездзе дома зарэзаў пенсіянерку (фота)
У Мінску шукаюць мужчыну, які ў пад’ездзе дома № 95 па вуліцы Куйбышава зарэзаў пенсіянерку. Здарэнне адбылося паміж 17-й і 18-й гадзінамі 29 снежня мінулага года. Невядомы нанёс жанчыне не менш за пяць удараў нажом у жыццёва важныя органы. Пацярпелая памерла. Праваахоўнікі адзначаюць, што зламыснік дзейнічаў “з карыслівых меркаванняў”. Можна меркаваць, што ён завалодаў грашыма ці асабістымі рэчамі загінулай.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, крымінальную справу распачалі па артыкуле “Забойства”. Ідзе пошук зламысніка, распаўсюджаны яго “суб’ектыўны партрэт”. Таксама распаўсюджаны здымкі ножнаў, ідзе пошук асобы, якая іх вырабляла ці карысталася.
Фота: sk.gov.by
Фота: sk.gov.by
Фота: sk.gov.by
Фота: sk.gov.by