У Мінску рэцыдывіст забіў прастытутку, каб адпомсціць за свой суд
Праваахоўнікам удалося раскрыць злачынства на працягу сутак.
На працягу сутак мінскія праваахоўнікі раскрылі забойства жанчыны, якая аказвала паслугі інтымнага характару. Здарэнне адбылося на мінулым тыдні. Як паведамляе прэс-служба ГУУС, у адной з мінскіх кватэраў было знойдзенае цела 49-гадовай жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Высветлілася, што жанчына аказвала платныя інтымныя паслугі.
У кватэры і аўтамабілі забітай міліцыя выявіла больш за дзясятак мабільных тэлефонаў, зарэгістраваных як на яе, так і на іншых асоб. Па нататніках пацярпелай з імёнамі кліентаў праваахоўнікі вызначылі кола магчымых падазраваных.
Па падазрэнні ў злачынстве праваахоўнікі затрымалі 44-гадовага мужчыну, раней неаднаразова судзімага за згвалтаванні і рабаванні. На допыце ён патлумачыў, што нядаўна выйшаў на волю і вырашыў адпомсціць мінчанцы. Ён лічыў яе вінаватай у асуджэнні за разбойны напад на іншую жанчыну, якая таксама займалася прастытуцыяй.
Мужчына знайшоў у сацсетках тэлефонны нумар прастытуткі і дамовіўся на сустрэчу як кліент. Падчас сустрэчы яны пасварыліся, і ён задушыў жанчыну.
Следства кваліфікуе яго дзеянні як забойства, учыненае пры абцяжваючых абставінах. Мужчыну могуць узяць пад варту.
Больш за 10 мінскіх прастытутак пацярпелі ад ілжэміліцыянераў
Сёлета ў Беларусі за прастытуцыю пакаралі 726 чалавек
Фота: bigmir.net