У Мінску расшукваюць пацыента псіханеўралагічнага дома-інтэрната
У Мінску вядуцца пошукі пацыента псіханеўралагічнага дома-інтэрната, які сышоў адтуль падчас прагулкі. 30-гадовы мінчанін Дзмітрый Іокша знаходзіўся ў гэтай установе, бо мае псіхіятрычнае захворванне. Ён знік 4 студзеня і яго месцазнаходжанне дагэтуль невядомае.
Прыкметы зніклага: рост 170 см, мажны,вочы шэра-блакітныя, валасы цёмна-русыя, кароткія, лоб шырокі, вочы глыбока пасаджаныя, густыя бровы. Сутуліцца падчас хады. Мае трэмар (дрыжанне) рук і ног, калі сядзіць.
Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклага, просяць скантактавацца з пошукава-выратавальным атрадам “Анёл” па нумарах +375 33 666−68−56, +375 25 666−68−56, +375 33 666−60−33, або патэлефанаваць у міліцыю па нумары 102.