У Мінску п'яны кіроўца на чужым аўто забіў інспектара ДАІ
Здарэнне адбылося ў ноч на 21 траўня на праспекце Незалежнасці каля Палаца лёгкай атлетыкі.
Як піша onliner.by, малады інспектар спрабаваў спыніць аўтамабіль. У гэты час міма праязджаў Fiat Doblo наехаў на даішніка. Старшы лейтэнант загінуў на месцы здарэння. Вінаваўца аварыі паспрабаваў уцячы, але нават не даехаў да Мінскай кальцавой.
Паведамляецца, што затрыманы быў п'яны (2,75 праміле алкаголю). Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль яму не належыць. Ён узяў аўто ў сабутэльніка. Раней кіроўца быў неаднаразова судзімы, у тым ліку двойчы — за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым выглядзе паўторна на працягу года.
Загінуламу інспектару было 25 гадоў, ён адпрацаваў у ДАІ каля пяці гадоў. А кіроўца Fiat толькі на тры гады яго старэйшы.
Фота — auto.onliner.by