У Мінску пройдзе сесія Парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі

У Мінску пройдзе сесія Парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі

У чацвер, 15 чэрвеня, у Мінску пройдзе сесія Парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі. Парламентары абмяркуюць пытанні збліжэння заканадаўстваў дзвюх краін, рэалізацыі асноўных накірункаў далейшага развіцця саюзнай дзяржавы, а таксама пагавораць пра павышэнне эфектыўнасці беларуска-расійскіх “саюзных” праграм.

Як інфармуе БЕЛТА, у чацвер у беларускай сталіцы адбудзецца і пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Беларусь у АДКБ з восені мінулага года з’яўляецца старшынёй.