У Беларусі ўпершыню выявілі затопленае паселішча ХІІ–ХІІІ стагоддзяў

Яно было знішчана падчас канфлікту

Яно было знішчана падчас канфлікту / De facto. Беларуская навука

Упершыню на тэрыторыі Беларусі вучонымі было выяўлена затопленае паселішча, якое датуецца ХІІ–ХІІІ стагоддзем, піша канал “De facto. Беларуская навука”. Унікальнае адкрыццё было зроблена вучонымі Інстытута гісторыі пры падтрымцы дайвінг-цэнтра.

Гісторыкі пад кіраўніцтвам Івана Спірына знайшлі паселішча круглай формы дыяметрам каля 50 метраў, якое знаходзіцца на дне вадаёма на глыбіні каля аднаго метра.

Падчас разведачнай экспедыцыі быў складзены план паселішча, сабраныя матэрыялы — упрыгожанні, зброя, прылады працы, прадметы побыту.

Цікава, што паводле папярэдніх высноў, гэтае паселішча было знішчана падчас ваеннага канфлікту ў ХІІІ стагоддзі. Вучоныя не раскрываюць яго месцазнаходжанне. Аб’ект пакуль недастаткова даследаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.