У Мінску пачалі бясплатна раздаваць ваду

Чырвоны Крыж арганізаваў у Мінску пункты бясплатнай раздачы пітной вады, паведамляе БелТА. Валанцёры раздаюць ваду там, дзе збіраецца найбольш людзей: ў раёне Камароўскага рынку, мабільных пунктаў дапамогі на прыпынках.

Разам з вадой людзям даюць памяткі аб правілах бяспекі ва ўмовах экстрэмальна высокіх тэмператур.

У Брэсце, Віцебску і Гомелі ваду раздаюць кіроўцам, работнікам прадпрыемстваў, якія доўгі час знаходзяцца пад прамымі прамянямі сонца. У прыватнасці, у Гомелі ваду атрымалі камбайнеры, якія працуюць на ўборцы ўраджаю. Акцыя праводзіцца сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй і рэгіянальнымі упраўленнямі МНС.

У выходныя 8 і 9 жніўня у Беларусі чакаецца тэмпература, вышэйшая за 35 градусаў. Сіноптыкі ўжо абвесцілі чырвоны ўзровень небяспекі.