У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 84-гадовай даўніны

Новы тэмпературны максімум для 6 лістапада складае +20,5 градуса. Як паведамляе БелаПАН, такую тэмпературу зарэгістравалі на метэастанцыі "Палеская" ў Брэсцкай вобласці. Папярэдні рэкорд быў зарэгістраваны ў 1976 годзе і складаў +15,7. 

Дарэчы, рэкардсменкай метэастанцыя "Палеская" стала і 5 лістапада — там было зафіксавана +19 градусаў.

У чацвер у Мінску быў пабіты рэкорд дня, які трымаўся 84 гады, — 14,5 градуса супраць 12,4 (6 лістапада 1930 г.). 

У бліжэйшыя дні стане на пару градусаў халадней, аднак цёплае надвор'е ў цэлым захаваецца.

Фота — interfax.by