У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 25-гадовай даўніны
У пятніцу, 19 снежня, слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 9,1 градуса цяпла.
У Мінску ў пятніцу быў пабіты тэмпературны рэкорд 25-гадовай даўніны. Слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 9,1 градуса цяпла. Ранейшы максімум, зафіксаваны ў 1989 годзе, складаў 6,4 градуса вышэй за нуль.
Абсалютны рэкорд месяца для сталіцы — плюс 10,3 градуса, яго зафіксавалі 5 і 6 снежня 1961 года. Абсалютны рэкорд дня роўны 14,1 градуса цяпла (у 1989 годзе ў Лельчыцах), месяца — 14,5 (5 снежня 1961 года ў Брэсце), інфармуе БелаПАН.