У Мінску не працавала Аўтазаводская лінія метро
У мінскім метро (ілюстрацыйнае фота) / mirmetro.net
15 студзеня ў Мінску не працавала Аўтазаводская лінія метро. Прычынай называюць "няспраўнасць абсталявання". Рух цягнікоў быў спынены ў 17:21.
"Праводзяцца адпаведныя мерапрыемствы па аднаўленні руху", — паведамляе Мінскі метрапалітэн. Пераход са станцыі "Купалаўская" на "Кастрычніцкую" быў часова закрыты.
У 17:45 рух на лініі ўдалося аднавіць. Цягнікі былі перапоўненыя пасажырамі.