У Мінску на маршрутах з'явіўся першы грамадскі транспарт на батарэйках (відэа)

У Мінску на маршрутах з'явіўся першы грамадскі транспарт на батарэйках. Тэст-драйв электробуса мінчукі і госці сталіцы могуць здзейсніць па графіку 59-га тралейбуса ў працоўныя дні. Пакуль курсіруюць чатыры электрычныя аўтобусы. Адзначаецца, што спецыяльныя "разеткі" для запраўкі транспарту ўсталявалі на канцавых прыпынках. Дарэчы, каб аднавіць запас батарэек, электробусу неабходна не больш за 5 хвілін.
Тэлеканал “Беларусь 1” адзначае, што хутка сталічны парк электробусаў дасягне 20 машын. Акрамя таго, у найбліжэйшы час плануецца, што падобны транспарт з'явіцца і на 43-м тралейбусным маршруце.