У Мінску мужчына падабраў пін-код да чужой карткі і зняў 15 рублёў, яго шукаюць
У Мінску мужчына падабраў пін-код да банкаўскай карткі, якую згубіла жанчына, і зняў з яе 15 рублёў. Цяпер яго шукаюць праваахоўнікі, якія распаўсюдзілі фота і відэа зламысніка. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РУУС Мінска Таццяна Кавалёва, яго падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 212 “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”.
У Магілёве іншы мужчына знайшоў банкаўскую картку з напісаным на ёй пін-кодам, ён зняў з яе 3500 долараў і 1000 рублёў. Картку згубіў 50-гадовы мясцовы жыхар, якога падвозіў абвінавачаны. Зламыснік праходзіць па тым жа артыкуле Крымінальнага кодэксу, але ён падазраецца ў здзяйсненні крадзяжу ў буйным памеры, паведамляе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.