У Мінску мужчына масава перапрадаваў чужыя аўтамабілі (фота)

Паводле дадзеных праваахоўнікаў, зламыснік знаходзіў у інтэрнэце аб'явы аб продажы аўтамабіляў, пасля прасіў легкавік на некалькі дзён для тэст-драйва, пакінуўшы пры гэтым распіску. Пасля гэтага машыну ён прадаваў за значна меншыя грошы, чым ён каштаваў. Афармленнем дакументаў мужчына абяцаў заняцца праз некалькі дзён, але неўзабаве знікаў.



Прэс-служба мінскай міліцыі паведамляе, што толькі аўтмабілямі махляр не абмяжоўваўся. Па іншай схеме мужчына прымаў замовы на выраб печаў альбо камінаў, браў перадаплату і зноў знікаў.



На дадзены момант у міліцыю звярнулася каля двух дзясяткаў чалавек, якія пацярпелі ад дзеянняў затрыманага. Матэрыяльныя страты ацэньваецца пацярпелымі на суму больш за 500 мільёнаў беларускіх рублёў (больш за 50 тысяч долараў).



Распачатая крымінальная справа, праводзіцца расследаванне.


Фота — guvd.gov.by, Fotolia