У Мінску міліцыянераў масава ўзнагародзілі медалямі
У Мінску міліцыянераў масава ўзнагародзілі медалямі "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку". Як піша sb.by, іх атрымалі 700 чалавек з розных падраздзяленняў. Цырымонія прайшла ў в/ч 3214 у прысутнасці міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.
Найбольш узнагароджаных апынулася ў Галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінгарвыканкама і Дэпартаменце аховы МУС. У іх лік трапілі ў байцы ўнутраных войскаў.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў / sb.by
Медалі для міліцыянераў / sb.by