У Мінску міліцыя затрымала нелегальнага прадаўца мачэтэ (фота)
У Мінску на адным з рынкаў міліцыя затрымала нелегальнага прадаўца мачэтэ, ваенных, паляўнічых, кідальных нажоў. Дакументаў на гэты тавар у яго не было. Неўзабаве правялі экспертызу, якая прызнала, што прадавалася халодная зброя.
У адносінах 50-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу, яму пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі. Артыкул — "незаконны выраб ці збыт халоднай зброі" (ч. 2 арт. 296 КК). 12 гадоў таму мужчыну прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства. На дадзены момант ён нідзе не працуе, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота: guvd.gov.by
Фота: guvd.gov.by