У Мінску малады чалавек скраў з гіпермаркета тавараў на 10 мільёнаў (фота)
Здарэнне адбылося ў суботу.
Як паведамляе сталічная міліцыя, мяркуецца, што зламыснік спланаваў крадзеж напярэдадні. Перад закрыццём гіпермаркета ён загрузіў каляску таварамі і паставіў яе "ў зацішным месцы". З самай раніцы ён зноў прыйшоў у краму і здолеў незаўважна вывезці каляску на вуліцу. Праваахоўнікі распаўсюдзілі фота маладога чалавека і яго прыкметы ды просяць дапамагчы ў пошуку.


Фота — guvd.gov.by