У Мінску махляр прадаваў 20 тон неіснуючага мяса за 60 тысяч долараў

Ён распавядаў, што з'яўляецца оптавым пастаўшчыком мяса ў Расію і Украіну ды прапаноўваў заключыць здзелку. Падчас перадачы першай часткі грошай у памеры 18 тысяч долараў, якая адбылася каля аднаго з дамоў па вуліцы Алега Кашавога ў Мінску, махляр забраў грошы і ўцёк. Ён скарыстаўся тым, што ў пад'ездзе быў яшчэ адзін выхад.



Міліцыянты здолелі затрымаць зламысніка ў Оршы. Ён аказаў актыўнае супраціўленне і спрабаваў уцячы, аднак яго схапілі АМАПаўцы. Распачатая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.