У Мінску дзіцяці правялі складаную аперацыю на сэрцы

У Мінску дзіцяці правялі складаную аперацыю на сэрцы

У Мінску дзіцяці правялі складаную аперацыю на сэрцы / @minzdravbelarus

Дзявяцігадовы пацыент з Казахстана прыбыў у Беларусь з цяжкім дыягназам — выяўленай формай гіпертрафічнай кардэяміапатыі, якая пагражала вострай сардэчнай недастатковасцю і магчымай трансплантацыяй сэрца. Аднак перасадка не спатрэбілася.

Аперацыю правялі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай хірургіі. Яе выканалі дырэктар цэнтра, галоўны пазаштатны дзіцячы кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя Беларусі Канстанцін Драздоўскі, загадчык аддзялення дзіцячай кардыяхірургіі Юрый Ліннік і адзін з вядучых кардыяхірургаў Расіі Яўген Крывашчокаў.

"Малыш быў у цяжкім стане, з выяўленым парушэннем крывацёку і рызыкай неабходнасці трансплантацыі сэрца. Умяшанне дазволіла істотна знізіць градыент абструкцыі ў вынасным тракце левага страўнічка і пазбегнуць перасадкі сэрца", — распавёў Драздоўскі.

Зараз дзіця праходзіць рэабілітацыю, ягоны стан ацэньваецца як стабільны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.