У Мінску дэмантуюць легендарны атракцыён "Супер-8"

Пад нож пойдзе і "Ладдзя" / Скриншот видео
У сталічным парку Чалюскінцаў дэмантуецца легендарны атракцыён "Супер-8", які не прайшоў праверку на бяспеку і цалкам вычарпаў свой тэрмін эксплуатацыі. Пра гэта паведамілі ў гарадскім упраўленні Дзяржпрамнагляду. Дэмантаж запланаваны на 2025 год.
Таксама не прайшлі праверку і будуць разабраныя арэлі "Ладдзя" — яны таксама вычарпалі рэсурс службы.
Паводле новых правілаў прамысловай бяспекі, кожны атракцыён можа выкарыстоўвацца не больш як тры нарматыўныя тэрміны службы.
Спіс часова недаступных атракцыёнаў Мінска папоўнілі "Дзіцячае кола агляду" у парку Горкага і "Арэлікі" у парку Чалюскінцаў — абодва цяпер знаходзяцца на рамонце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.