У Мінску здзейсніў апошні рэйс унікальны трамвай

Ён быў выраблены ў адзіным экзэмпляры

Ён быў выраблены ў адзіным экзэмпляры / @dimka_photography

28 лістапада ў Мінску здзейсніў свой апошні рэйс адзін з самых доўгіх трамваяў. Ён курсіраваў па лініі трамвая №3, часам выязджаў на 11-ы маршрут.

Гаворка ідзе пра мадэль мінскага завода “Белкамунмаш” — АКСМ-743, яе даўжыня 26 метраў. Умяшчаў ён 302 чалавекі.

Склад быў эксперыментальнай мадэллю, а выпусцілі яго ў 2002 годзе. Ён стаў “першым у гісторыі прадпрыемства трохсекцыйным сачлянённым трамваем са зменным узроўнем падлогі і павышанай умяшчальнасцю з інавацыйнымі схемамі прывада і кіравання”.

Дадзеная мадэль была выпушчана ў адзіным экзэмпляры, у серыю яна не пайшла. Масавай стала мадэль АКСМ-843 з удасканаленымі характарыстыкамі выпуску 2008 года.

В Минске совершил последний рейс уникальный трамвай
В Минске совершил последний рейс уникальный трамвай
В Минске совершил последний рейс уникальный трамвай
В Минске совершил последний рейс уникальный трамвай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.