Мінтранс займаецца алічбоўкай трамвайных маршрутаў сталіцы. Навошта?

Першыя крокі да беспілотнага трамвая / tralik_v_stepyanku/transphoto
Мінск рыхтуецца да запуску беспілотнага трамвая. Для паўнацэннай працы сістэмы неабходна, каб маршрут быў алічбованы і размечаны па GPS, і цяпер гэтым займаецца Мінтранс, распавёў намеснік генеральнага дырэктара па інавацыйным развіцці “БКМ Холдынг” Алег Быцько.
— Мінскія вагоны ўжо абсталёўваюцца сістэмай актыўнай дапамогі вадзіцелю ADAS першага ўзроўню, — кажа Быцько ў інтэрв’ю Smartpress, — Сістэма тармозіць пры з’яўленні перашкод, кантралюе хуткасны рэжым у ацыфраваных зонах. Але для паўнацэннай працы сістэмы неабходна, каб маршрут быў алічбованы і размечаны па GPS, і цяпер гэтым займаецца Мінтранс.
Аднак для запуску цалкам беспілотнага трамвая ў Беларусі пакуль няма нарматыўнай базы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.