У Мінску дэфіцыт прыбіральшчыц? (фотафакт)
Прыватная кампанія ў Пінску рэкрутуе прыбіральшчыц для працы ў сталіцы.
Кандыдаткам прапануецца вахтавы метад працы, праезд і пражыванне. Працадаўца абяцае годны заробак, праўда, пра яго памер можна дакладна даведацца толькі пад час сумоўя.