Ці можна працаваць без выходных увесь тыдзень? Адказвае юрыст
Работнік, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com
Працадаўца не можа абавязаць або ўгаварыць вас працаваць без выходных, кажа галоўны прававы інспектар працы Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Ілона Парафенюк. Яе словы прыводзіць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.
"Наймальнік абавязаны прадаставіць работніку выходныя дні не пазней, чым пасля шасці працоўных дзён запар", — тлумачыць юрыстка.
Гэта значыць, што як мінімум сёмы працоўны дзень павінен быць выходным. Гэтыя абавязкі нанімальніка рэгламентуе частка 8 артыкула 136 Працоўнага кодэкса.
Прычым нават калі вы падпішаце дакумент, у якім пацвярджаеце, што не супраць пераработку, наймальнік усё роўна не мае права не даць вам выходны на сёмы працоўны дзень.