У Мінску аўтамабіль "Аўдзі" пратараніў аўтобусны прыпынак (фота)

У Мінску аўтамабіль "Аўдзі" пратараніў аўтобусны прыпынак (фота)

У Мінску аўтамабіль "Аўдзі А6" з гродзенскімі нумарамі пратараніў аўтобусны прыпынак. Здарэнне адбылося за некалькі хвілін да надыходу 30 студзеня на скрыжаванні вуліц Калеснікава і Налібоцкай ў мікрараёне Каменная Горка. На шчасце, пацярпелых не было, адзначае БелаПАН.

Прыпынак, а таксама пярэдняя частка аўтамабіля атрымалі значныя пашкоджанні. У легкавіку ехала кампанія маладых людзей. Па словах кіроўцы, машыну занесла на слізкай дарозе і вынесла на прыпынак, на якім у той момант нікога не было. Кіроўца сцвярджаў, што цвярозы і гатовы прайсці медасведчанне.