У Мінску асудзілі былога дырэктара заапарка і яго жонку

27 лютага суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд былому дырэктару сталічнага заапарка і яго жонцы. Іх прызналі вінаватымі ў крадзяжах у буйным і асабліва буйным памерах, а таксама злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, піша tut.by.
51-гадовы Юрый Рабаў асуджаны на сем гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. Таксама яму забаронена пяць гадоў займаць пэўныя пасады. Яго жонка Эла асуджаная на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.
Яны мусяць заплаціць штраф у 8575 і 7350 рублёў (350 і 300 базавых велічыняў адпаведна).
Суддзя пастанавіў, што сем гіенападобных сабак, якія знаходзяцца на захоўванні ў заапарку, мусяць быць перададзеныя ў "АфраЗоа", а 14 фламінга павінны застацца ў сталічным заапарку.
Падчас працэсу заапарк выставіў пазоў аб кампенсацыі шкоды. Установа запатрабавала вярнуць грошы, якія экс-дырэктар перавёў у якасці платы за куплю фламінга, якія і так ужо знаходзіліся ў заапарку. Суд вырашыў, што паводле гэтага пазову Рабаў павінны выплаціць 47 тысяч рублёў.
Дарэчы, Юрый Рабаў прапрацаваў у заапарку амаль 30 гадоў.
Рабавы збіраюцца намер абскардзіць прысуд. Раней муж прызнаў віну часткова, а яго жонка — катэгарычна не прызнала.
Паводле абвінавачання, Рабавы прысвоілі жывёлаў з заапарка: рысяў, малпаў, лемураў ды іншых яны прадавалі, а па дакументах афармлялі як загінулых. Сама справа пачалася з таго, што ў хляве пад Кобрынам знайшлі шчанюкоў гіенападобных сабак. Следства выявіла, што дырэктар заапарка прысабечыў шчанюкоў, але аформіў іх як загінулых.