У Мінску апазіцыянера адправілі за краты на 10 сутак

Як інфармуе БелаПАН, ён быў затрыманы міліцыянерамі 5 жніўня. На яго склалі пратакол за "дробнае хуліганства". Суд прызнаў Кераля вінаватым у парушэнні грамадскага парадку і асудзіў на 10 сутак арышту. Пра гэта Алег Кераль паспеў паведаміць па мабільным тэлефоне ў момант яго дастаўлення ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў для адбывання пакарання.

У "Альтэрнатыве" чарговы арышт сябра арганізацыі звязваюць з яго актыўнай дзейнасцю ў межах кампаніі "За незалежную Беларусь!".