У Мінску адмянілі канцэрт рэпера Басты — да стабілізацыі эпідсітуацыі
У Мінску адмянілі канцэрт расійскага рэпера Басты, прызначаны на 9 кастрычніка. Ён мусіў адбыцца ў "Мінск-Арэне".
Як пішуць "Мінск-Навіны", канцэрт адменены ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкама да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі.
Чыноўнікі ўпраўлення нагадалі, што на культурна-відовішчных мерапрыемствах павінна запаўняцца не больш за 50% пасадачных месцаў. А гледачы павінны быць рассаджаныя на адлегласці мінімум 1-1,5 м адзін ад аднаго.