У Мінску абваліўся гаўбец у шматкватэрным доме
Гаўбец, які абваліўся / кадр з відэа
У Мінску на вуліцы Якуба Коласа абваліўся гаўбец у шматкватэрным доме, паведамляе інфармагенцтва "Мінск-Навіны".
Гэта здарылася ў доме 47/1. Гаўбец размяшчаўся на другім паверсе будынка. Паведамляецца, што цяпер яго цалкам дэмантуюць і будуць усталёўваць новы.
Пра пацярпелых пры здарэнні не паведамляецца.