У мінскім метро з'явяцца паказальнікі на рускай мове
Паказальнік у мінскім метро, ілюстрацыйнае фота / pikabu.ru
У мінскім метрапалітэне з'явяцца паказальнікі на рускай мове. Пра гэта, як пішуць "Мінск-Навіны", заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
"Цяпер праводзім гэтую працу на прыпыначных пунктах. Адначасова яе не зрабіць праз вялікі абʼём. Пытанне адпрацоўваем сістэмна. У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам мы яго ўрэгулюем", — сказаў чыноўнік.
Можна меркаваць, што рускамоўныя надпісы з'явяцца замест лацінкі. Раней на лацінку скардзіліся паплечнікі "інфаспецназаўкі" Вольгі Бондаравай. Таксама супраць лацінкі выказваўся кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.