У мінскім метро памёр мужчына
Станцыю не закрывалі / minsknews.by
У мінскім метро памёр мужчына. Здарылася гэта ўвечары ў чацвер на станцыі "Плошча Перамогі". На відэа minsknews.by відаць, што яго цела ляжыць на платформе. Месца агароджана. Сілавікі апытваюць сведкаў здарэння.
Станцыю не закрывалі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пасажыру стала дрэнна. Яму выклікалі медыкаў. Але, па словах відавочцаў, мужчына памёр.