У мінскім метро цяпер можна правозіць зброю — калі ёсць дазвол на яе

У мінскім метро цяпер можна бясплатна правозіць зброю — такая норма закладзеная ў пастанове ўраду, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пасажыры маюць права правозіць таксама боепрыпасы да зброі і маленькія газавыя балончыкі да 0,5 літра, але пры гэтым яны павінны мець дакумент, які дазваляе нашэнне зброі. Зброя павінна быць укладзеная ў спецыяльны чахол, футляр або кабуру.
Калі ў пасажыр, што вязе зброю, адмовіцца плаціць штраф і не зможа паказаць пасведчанне асобы, яго можа затрымаць міліцыя паводле звароту супрацоўнікаў метро.
Раней парушальнікаў маглі даставіць ва ўпраўленне ўнутраных справаў па ахове метрапалітэну, але ў студзені 2018 году гэтае ведамства было скасаванае.