У мінскіх дварах абсталююць болей за 1200 месцаў для паркоўкі

Болей за 1,2 тысячы месцаў для паркоўкі абсталююць у мінскіх дварах да канца гэтага года. Пра гэта паведаміў на паседжанні камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Мінгарвыканкаме галоўны інжынер прадпрыемства “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка” Ігар Ганчарык.

Паводле яго інфармацыі, у другім паўгоддзі плануюць пабудаваць 74 кантэйнерныя пляцоўкі, адрамантаваць 39 тысяч квадратных метраў асфальтавых пакрыццяў дваравых праездаў, абсталяваць 1260 дадатковых месцаў для паркоўкі і разваротных пляцовак.  

За першае паўгоддзе адрамантавалі болей за 60 тысяч квадратных метраў дваравых праездаў, рэканструявалі і пабудавалі 11 кантэйнерных пляцовак. Апроч таго, камунальнікі сумесна з ДАІ правялі 140 рэйдаў з мэтай выявіць парушэнні правілаў паркоўкі і стаянкі транспарту ў дварах, а хуткаснага рэжыму ў жылых зонах. Па выніках праверак аўтаўладальнікі атрымалі 2319 папярэджанняў, з двароў адбуквавалі 205 аўтамабіляў, склалі 454 пратаколы, паведамляе БЕЛТА.