У Мінскай вобласці зачыняць 4 школы і 11 дзіцячых садкоў
Будуць таксама зачынены два цэнтры творчасці / mlyn.by
Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Башко заявіў, што ў Мінскай вобласці да 1 верасня 2025 года зачыняць чатыры школы і 11 дзіцячых садкоў. Прычынай закрыцця ўстаноў чыноўнік назваў “фактар агульнай дэмаграфіі”.
— На жаль, фактар агульнай дэмаграфіі непарыўна звязаны з так званай дзіцячай дэмаграфіяй. Тры апошнія гады ў нас назіраецца змяншэнне колькасці дзяцей у дашкольных установах адукацыі. І трэба разумець, што цяпер надыходзіць наступны этап, калі недахоп дашкольнікаў пераходзіць у ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, — сцвярджае Башко.